2013-11-13 11:03:07

“Рэгенсбургская прамова” Бэнэдыкта XVI стымулявала міжрэлігійны дыялог


RealAudioMP3 У дыялогу Каталіцкага Касцёла з іншымі рэлігіямі, па словахстаршыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кардынала Жана-Луі Тарана, падчас патныфікату Бэнэдыкта XVI быў дасягнуты значны прагрэс, і не ў апошнюю чаргу дзякуючы “Рэгенсбургскай прамове”. Распаўсюджанае меркаванне аб тым, што Папа на пенсіі не зрабіў укладу ў міжрэлігійны дыялог, не мае нічога супольнага з рэчаіснасцю, заявіў іерарх 12 лістапада 2013 г. у Ватыкане. Бэнэдыкт XVI прысвяціў гэтай тэме ў агульнай складанасці 188 тэкстаў за амаль восем гадоў свайго пантыфікату.

Нават настолькі крытыкаваная “Рэгенсбургская прамова” Пантыфіка з верасня 2006 г., у якой было разгледжана пытанне пра сувязь паміж ісламам і насіллем, у канчатковым рахунку стымулявала дыялог, аб чым сведчыць ліст 138 мусульманскіх навукоўцаў да Папы ў адказ на яе.

Кардынал Таран прадставіў 2100- старонкавы том “Міжрэлігійны дыялог у афіцыйным вучанні Каталіцкага Касцёла ў 1963-2013 гг.”. Ён змяшчае ў агульнай складанасці 909 дакументаў. У дадатак да тэкстаў ІІ Ватыканскага Сабору, папскіх прамоў і Апостальскіх лістоў, кніга ўключае ў сябе мноства іншых дакументаў Святога Пасаду. Выдаўцом зборніка выступіла Папская рада па міжрэлігійным дыялогу.







All the contents on this site are copyrighted ©.