2013-11-13 15:50:32

Францішак прывітаў групу пакутуючых ад рэдкіх хвароб


RealAudioMP3 У агульнай аўдыенцыі з папам Францішкам 13 лістапада 2013 г. прынялі ўдзел каля 3 тыс. носьбітаў рэдкіх хвароб, якія прыбылі на плошчу св. Пятра ў суправаджэнні арцыбіскупа Зыгмунта Зімоўскага, старшыні Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, і супрацоўнікаў італьянскай дабрачыннай асацыяцыі “Джузэпэ Дасэці. Каштоўнасці і клопат аб правах”. Удзел членаў гэтай дэлегацыі ў агульнай аўдыенцыі з’яўляецца выразам пашаны і падзякі Святому Айцу за намаганні на карысць хворых і самых слабых членаў грамадства, дзеля іх роўнасці ў правах перад сістэмай аховы здароўя.

Асацыяцыя, якая носіць імя італьянскага святара, юрыста і тэолага Джузэпэ Дасэці, займаецца клопатам пра пакутуючых ад рэдкіх хваробаў, а таксама спрыяе наданню большай увагі іх праблемам з боку грамадства і ўрачоў. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі папа Францішак на працягу доўгага часу размаўляў са сваімі гасцямі і асабіста вітаў іх.








All the contents on this site are copyrighted ©.