2013-11-13 10:12:29

Патрыярх Кірыл заклікаў Каталіцкі Касцёл сумесна адстойваць хрысціянскія каштоўнасці


RealAudioMP3 Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл пацвердзіў зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Каталіцкім Касцёлам у справе абароны хрысціян і іх каштоўнасцяў у свеце. На сустрэчы з арцыбіскупам Міланскім, кардыналам Анджэла Скола ў Маскве 12 лістапада 2013 г. ён выказаў заклапочанасць тым, “што адбываецца ў духоўным жыцці Еўропы і не толькі Еўропы”. Іерарх нагадаў, што сёння хрысціяне фізічна пакутуюць на Блізкім Усходзе, у Афрыцы, Азіі, а ў шэрагу краін на іх адбываецца схаваны ціск пад лозунгамі талерантнасці і мультыкультуралізму. Пры гэтым людзі няверуючыя адкрыта рэалізуюць свой ​​погляд на свет, запаўняючы практычна ўсю інфармацыйную прастору сваёй філасофіяй жыцця. На думку Патрыярха, больш за 90% сучаснага інфармацыйнага патоку нясе ў сабе “вобраз бязбожнай цывілізацыі”. Прадстаяцель перакананы, што “ніколі ў двух Цэркваў не было столькі важных прычын да таго, каб працаваць разам, як сёння”.

Кардынал Скола з жалем заўважыў, што “на Захадзе занадта мала гаворыцца пра гэта”.







All the contents on this site are copyrighted ©.