Папа Францішак і Мітрапаліт Іларыён абмеркавалі пытанні праваслаўна-каталіцкіх адносін
Становішча хрысціян
Блізкага Усходу стала адной з тэм сустрэчы папы Францішка з Мітрапалітам Іларыёнам
12 лістапада 2013 г. у Ватыкане. Была адзначана неабходнасць кансалідаваных дзеянняў
Цэркваў для абароны хрысціян у Сірыі. Старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага
Патрыярхату падзякаваў Пантыфіку за намаганні ў гэтай справе. Суразмоўцы падкрэслілі
таксама, што адным са значных напрамкаў узаемадзеяння Маскоўскага Патрыярхату і Святога
Пасаду з’яўляецца сумеснае адстойванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, якія ў апошнія
гады падвяргаюцца перагляду з боку прыхільнікаў секулярнай ідэалогіі. У ходзе сустрэчы
былі абмеркаваны розныя пытанні праваслаўна-каталіцкіх адносін, паведамляецца на сайце
Аддзела знешніх царкоўных сувязяў. Мітрапаліт Іларыён перадаў Святому Айцу прывітанне
і добрыя пажаданні ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Гэта была другая
сустрэча Папы з праваслаўным іерархам падчас цяперашняга пантыфікату. 20 сакавіка
2013 г., на другі дзень пасля сваёй інаўгурацыі, папа Францішак прыняў Мітрапаліта
Іларыёна ў Апостальскім палацы.