2013-11-13 12:09:39

Кардынал Кох заклікаў хрысціян і юдэяў да сумеснай абароны рэлігійнай свабоды


RealAudioMP3 Да сумеснай абароны рэлігійнай свабоды заклікаў юдэяў і хрысціян старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і старшыня Камісіі па рэлігійных адносінах з юдаізмам, кардынал Курт Кох. Прадстаўнікі абедзвюх рэлігій павінны прадэманстраваць “дакладныя і адкрытыя прыкметы салідарнасці” адносна ўсіх нападаў на веру і маліцца за сябе ўзаемна, напісаў ватыканскі іерарх у пісьмовым прывітанні да ўдзельнікаў Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў, якая праходзіла ў Берліне. Як хрысціяне, так і яўрэі ў абліччы “агрэсіўнага секулярызму і ваяўнічага атэізму” маюць задачу быць сведкамі “трансцэндэнтнага вымярэння”, лічыць кардынал, бо пад выглядам сучаснай “талерантнасці” хаваецца новая нецярпімасць да рэлігійных традыцый.

Больш за 200 рабінаў з больш чым 30 еўрапейскіх краін з 10 лістапада 2013 г. размаўлялі ў нямецкай сталіцы пра сучасныя праблемы юдаізму.

Кардынал Кох асудзіў антысемітызм, якія прывёў да жорсткага і страшнага досведу Халакоста. Ён нагадаў словы папы Францішка, які заявіў, што хрысціянін не можа быць антысемітам, таму што хрысціянства мае юдэйскія карані.







All the contents on this site are copyrighted ©.