2013-11-12 12:23:53

У Ватыкане абмяркуюць выклікі, звязаныя з хваробамі Альцгеймера і Паркінсана


RealAudioMP3 Становішча пажылых людзей з такімі захворваннямі, як хваробы Альцгеймера і Паркінсана будзе знаходзіцца ў цэнтры ўвагі міжнароднай канферэнцыі Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. На кангрэсе, які пройдзе ў Рыме 21-23 лістапада 2013 г. на тэму душпастырскай дапамогі пацыентам з так званымі нейрадэгенератыўнымі захворваннямі, чакаецца каля 400 асоб з усяго свету. Даклады і дыскусіі будуць прысвечаны пытанням палітыкі ў галіне аховы здароўя, прафілактыкі і душпастырскай апекі пацыентаў з вышэйузгаданымі хваробамі.

Кожны год Папская рада пастырства работнікаў сферы аховы здароўя праводзіць міжнародныя канферэнцыі па медыцынскіх праблемах і звязаных з імі душпастырскіх выкліках. У гэтым годзе форум пройдзе ўжо ў 28-ы раз. Папа Францішак прыме яго ўдзельнікаў на спецыяльнай аўдыенцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.