2013-11-12 10:11:05

Святы Айцец заклікаў да “новай дыпламатыі”


RealAudioMP3 Шмат несправядлівасці і крызісы ў глабалізаваным свеце патрабуюць “новай дыпламатыі”, якая мае на мэце карысць усіх дзяржаў і народаў, лічыць папа Францішак. Ён напісаў прадмову да кнігі свайго было Дзяржсакратара, кардынала Тарчызіо Бэртоне. Ватыканская газета “L’Osservatore Romano” апублікавала тэкст прадмовы Пантыфіка да выдання, якое з’явіцца ў кнігарнях у бліжэйшую нядзелю. Ватыканская дыпламатыя з яе хрысціянскімі каштоўнасцямі можа шмат зрабіць на шляху да глабальнага дабра. У адносінах паміж дзяржавамі не можна абмяжоўвацца толькі прагматыкай, напісаў Папа, дыпламатыя павінна разумецца як служэнне народам, а не як інструмент для асабістых інтарэсаў.

У той час, як у глабалізаваным свеце знікаюць межы, чалавецтва працягвае змагацца з бар’ерамі нізкага ўзроўню развіцця, гонкі ўзбраенняў, парушэння правоў чалавека і дыскрымінацыі. Не дастаткова пазбягаць несправядлівасці, трэба спрыяць справядлівасці, лічыць Папа.

Францішак адзначыў працу кардынала Бэртонэ, якая, з вялікай аддачай і высокім культурным і інтэлектуальным узроўнем, была накіравана на фарміраванне адносін Святога Пасаду з дзяржавамі.

Кніга былога Дзяржсакратара “Папская дыпламатыя ў глабалізаваным свеце” 12 лістапада будзе прэзентавана ў Ватыкане. 78- гадовы італьянскі іеарх узначальваў папскую дыпламатыю з 2006 г. У мінулым месяцы яго змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскуп Пьетра Паралін.







All the contents on this site are copyrighted ©.