2013-11-12 11:59:48

Папа: не магу ўявіць, што Божыя рукі могуць даць нам аплявуху


RealAudioMP3 Давяраць Богу і верыць, што Ён ніколі не пакіне, заклікаў Святы Айцец. “Мы знаходзімся ў руках Божых ад пачатку”, нагадаў ён 12 лістапада 2013 г. падчас ранішняй св. Імшы. Божыя рукі, якія стварылі чалавека, ніколі не пераставалі падтрымліваць яго, асабліва ў моманты, калі чалавек вучыцца хадзіць “па шляху жыцця і збаўлення”. Збаўленне чалавека адбылося таксама цаной параненых рук Хрыста. Часта ў бязвыхадных сітуацыях многія людзі, нават тыя, якія “не ведаюць, каму верыць”, кажуць: “Я давяраю сябе ў рукі Бога”, звярнуў увагу Папа. Яны інтуіцыйна адчуваюць, адзначыў ён, што менавіта там “максімальная бяспека”, бо гэта бяспека Айца, які любіць нас. “Рукі Бога, - дадаў Францішак - таксама вылечаць нас ад нашых духоўных хвароб”.

Пантыфік прызнаўся, што не можа сабе ўявіць, што Божыя рукі могуць “даць нам аплявуху”, бо Ён ніколі не прычыняе нам боль. “Нават тады, калі Бог павінен папракаць, робіць гэта з ласкавасцю, паколькі Ён нам Айцец”, - сказаў Пантыфік сабраным у капліцы Дому св. Марты.







All the contents on this site are copyrighted ©.