2013-11-12 13:04:26

Пантыфік праз “Твітэр” заклікаў да дапамогі Філіпінам і В’етнаму


RealAudioMP3 Пантыфік заклікаў 12 лістапада 2013 г. да актыўнай дапамогі ахвярам тайфуну ў Паўднёва-Усходняй Азіі. “Будзем маліцца за Філіпіны, В’етнам і ўвесь рэгіён, які пацярпеў ад тайфуна “Хайян”. Калі ласка, будзьце шчодрыя ў малітве і канкрэтнай дапамозе”, - напісаў папа Францішак ў сваім акаўнце ў “Твітэры”, які налічвае ўжо больш за 10 млн. падпісчыкаў. Святы Айцец зрабіў свой уласны першы ўклад ахвяруючы 150 тыс. амерыканскіх долараў на экстраную дапамогу пацярпелым на Філіпінах.

Каталіцкая дабрачынная арганізацыя “Caritas” ужо пачала дапамагаць ахвярам бедства. Як паведамілі яе супрацоўнікі, у цяперашні час цяжка ці немагчыма дасягнуць некаторых з пацярпелых рэгіёнаў. Былі разбураны масты і дарогі, камунікацыі ў некаторых месцах цалкам знішчаны. Толькі паводле першых ацэнак, ад наступстваў тайфуна пакутуюць 10 млн. чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.