2013-11-12 13:45:05

Кардынал: у Папы няма намеру абмежаваць доступ да надзвычайнай формы літургіі


RealAudioMP3 Былы старшыня Папскай камісіі “Ecclesia Dei”, якая займаецца кантактамі з Брацтвам св. Пія Х, заявіў, што папа Францішак не мае намеру абмежаваць доступ да надзвычайнай формы лацінскай літургіі. Кардынал Дарыа Кастрыльён Оёс прызнаўся, што сустракаўся з Пантыфікам “зусім нядаўна”, і ён сказаў пурпурату, “што няма ніякіх праблем са старым абрадам”. Падобныя інсінуацыі ўзніклі пасля таго як Кангрэгацыя па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця загадала святарам манаскай супольнасці Францішканаў Беззаганай цэлебраваць Эўхарыстыю выключна ў звычайнай форме. Але гэта забарона была абумоўлена не стаўленнем Святога Айца, а асаблівасцямі сітуацыі і напружанасцю, якая склалася ў кангрэгацыі вакол пытання формы целебрацыі літургіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.