2013-11-12 11:28:15

Епіскапаты краін Еўрапейскага Саюза занепакоены праблемамі міграцыі


RealAudioMP3 Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (ComECE) зоймецца пытаннямі міграцыі і інтэграцыі. 13-15 лістапада 2013 г. у Брусэлі пройдзе яе пасяджэнне. Старшыня асамблеі, кардынал Рэйнхард Маркс заявіў, што міграцыя ва ўсіх яе аспектах – працоўная, эканамічная, палітычная – аказвае значны ўплыў на існаванне Еўрапейскага Саюза. У святле апошніх падзей у Міжземным моры ля італьянскай Лампедузы, Касцёл глыбока занепакоены становішчам бежанцаў і асоб, якія шукаюць прытулку ў ЕС, гаворыцца на сайце Камісіі. Менавіта таму біскупы і адказныя ў епіскапатах за працу з мігрантамі вырашылі сабрацца разам, каб падзяліцца інфармацыяй аб бягучай сітуацыі, знайсці магчымыя рашэнні і душпастырскія стратэгіі для лепшага прыёму і інтэграцыі мігрантаў у Еўрасаюзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.