2013-11-11 13:48:38

Пантыфік фінансава дапамог пацярпелым ад тайфуну на Філіпінах


RealAudioMP3 Пантыфік, праз пасрэдніцтва Папскай рады “Cor Unum”, вырашыў накіраваць суму ў памеры 150 тыс. амерыканскіх долараў на дапамогу пацярпелым ад наступстваў тайфуну “Хайян”, які абрынуўся некалькі дзён таму на Філіпіны. Гэта сума, гаворыцца ў паведамленні Папскай рады, будзе распаўсюджана праз мясцовы Касцёл сярод найбольш пацярпелых ад стыхійнага бедства. Таксама сродкі будуць выкарыстаны для садзейнічання ратавальным мерапрыемствам і дапамогі на карысць перасяленцаў. Гэта сума стане “першым і неадкладным” выразам пачуцця “духоўнай блізкасці і бацькоўскай падтрымкі” папы Францішка да людзей на тэрыторыях, спустошаных тайфунам, гаворыцца ў паведамленні Папскай рады “Cor Unum”.







All the contents on this site are copyrighted ©.