2013-11-09 11:32:30

Упершыню ў гісторыі будуць выстаўлены рэліквіі св. Пятра


RealAudioMP3 Святы Пасад прыняў рашэнне ўпершыню ў гісторыі выставіць рэліквіі св. Пятра. Ініцыятыва стане завяршальным акцэнтам абвешчанага Бэнэдыктам XVI Года веры, напісаў арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі у ватыканскай газеце “L’Osservatore Romano”, і мае на мэце ўзбудзіць у сучасных верніках “энтузіязм і перакананасць першых хрысціян”. Выстаўленне рэліквій запланавана на заканчэнне Года веры, 24 лістапада.

Якія дакладна рэліквіі плануецца выставіць, арцыбіскуп Фізікела не паведамляе. Ён піша пра рэліквіі, якія традыцыя прыпісвае апосталу.

Археалагічныя раскопкі пад базылікай св. Пятра ў 1930 г. выявілі раннія хрысціянскія пахаванні , іх размяшчэнне ў спалучэнні са старажытнымі надпісамі і раннімі пісьмовымі пратаколамі, дазволілі ідэнтыфікаваць магілу св. Пятра. Паводле традыцыі, св. Пётр памёр каля 67 г. у Рыме мучаніцкай смерцю і быў пахаваны на месцы сучаснай ватыканскай базылікі.







All the contents on this site are copyrighted ©.