2013-11-09 13:43:42

Папа выказаў салідарнасць народу Філіпін


RealAudioMP3 З гыбокім смуткам Святы Айцец успрыняў тое, што адбываецца на Філіпінах, дзе супер-тайфун “Хайян” забраў сотні жыццяў. Мільёны жыхароў архіпелага былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Папа быў паінфармаваны аб трагічнай сітуацыі, якую перажывае краіна, і выказаў сваю блізкасць да філіпінцаў, запэўніваючы ў сваёй малітве, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Святога Пасаду. Найбольш пацярпеў горад Таклабан. Там засталося стаяць толькі некалькі дамоў. Хуткасць ветру “Хайяна” складала 314 кіламетраў у гадзіну.

Гэта не першае стыхійнае бедства на Філіпінах за апошні час. Не далей як у кастрычніку 2013 г. цэнтральныя астравы краіны пацярпелі ад магутнага землятрусу, падчас якога загінулі больш за 70 чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.