2013-11-08 14:29:13

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Коста-Рыкі


RealAudioMP3 8 лістапада 2013 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Коста-Рыка Лаўру Чынчылью Міранда. Затым палітычны лідэр сустрэлася з арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі. Зала Друку Аостальскай Сталіцы паведаміла, што ў ходзе перамоў, якія праходзілі ў атмасферы сардэчнасці, была адзначана важнасць супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай у Коста-Рыцы ў вырашэнні сацыяльных праблем і пытанняў, звязаных з абаронай жыцця і аховай навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, была звернута ўвага на пажаданасць падпісання пагаднення паміж Коста-Рыкай і Святым Пасадам, у мэтах умацавання двухбаковых адносін для карысці і развіцця краіны. Гаворка ішла таксама пра рэгіянальную сітуацыю і некаторыя міжнародныя пытанні, пры гэтым падкрэслівалася неабходнасць спрыяння міру і ўзаемапаразуменню.







All the contents on this site are copyrighted ©.