2013-11-08 15:04:01

Падпісана пагадненне паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Чад


RealAudioMP3 7 лістапада 2013 г. было падпісана пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Чад. У дакуменце прызнаецца юрыдычны статус Каталіцкага Касцёла і касцёльных структур у гэтай цэнтральнаафрыканскай краіне і абымоўліваюцца адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай. Таксама пацвярджаецца гатоўнасць бакоў супрацоўнічаць на карысць абароны годнасці чалавека і пабудовы справядлівага і мірнага грамадства. Цырымонія падпісання дамовы прайшла ў сядзібе Міністэрства замежных спраў Чаду ў сталіцы краіны, горадзе Нджамена. У ёй прынялі ўдзел Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Чад арцыбіскуп Джуд Тадэус Окала і міністр замежных спраў краіны Муса Факі Махамат. Пагадненне складаецца з 18 артыкулаў і уступіць у сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.

У Чадзе пражывае 8,5 млн. чалавек, з якіх больш за палову з’яўляюцца мусульманамі, і каля 35% – хрысціянамі, 21% – гэта католікі, 14% – пратэстанты.








All the contents on this site are copyrighted ©.