2013-11-08 15:24:25

Венесуэльскі апазіцыянер папрасіў Папу стаць пасярэднікам у канфлікце


RealAudioMP3 Лідэр венесуэльскай апазіцыі Энрыке Капрылес папрасіў папу Францішка стаць пасярэднікам у канфлікце з левымі сацыялістычнымі ўладамі на чале з Прэзідэнтам Нікаласам Мадурай. У гэтым прызнаўся сам Капрылес пасля сваёй сустрычы з Пантыфікам, якая адбылася 6 лістапада, у інтэрв’ю “Vatican Insider”. Ён выказаў надзею, што новы Дзяржсакратар, арцыбіскуп Пьетра Паралін адыграе вядучую ролю ў гэтым працэсе, паколькі добра ведае сітуацыю ў Венесуэле, дзе да апошняга часу быў нунцыем. Касцёл валодае ў пераважна каталіцкай краіне маральным аўтарытэтам, і таму мае патэнцыял, каб зблізіць пазіцыі бакоў і накіраваць сумленны дыялог, сказаў апазіцыянер.

Пантыфік прыняў Капрылеса пасля агульнай аўдыенцыі ў сераду як губернатара венесуэльскага штата Міранда.







All the contents on this site are copyrighted ©.