2013-11-07 14:28:15

Ватыканскі прэлат: рэлігія – гэта фактар, які ўплывае на грамадскую дыскусію


RealAudioMP3 У сучасным свеце адбываецца маргіналізацыя веры, перакананы кс. Джузэпэ Скоцi, дапаможны сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. Ён выступіў у польскім Быдгашчы, дзе 7-8 лістапада 2013 г. праходзіць міжнародны форум “Адзін свет – шмат культур”. Прэлат з’яўляецца старшынёй Ватыканскага фонду “Ёзаф Ратцынгер - Бэнэдыкт XVI”, аднаго з арганізатараў канферэнцыі. Паводле святара, у глабалізаваным свеце вера знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай. Існуюць меркаванні, што яна належыць выключна да прыватнай сферы і не мае ніякіх спасылак на грамадскае жыццё.

Ватыканскі госць адзначыў, што наша культура страціла здольнасць бачыць прысутнасць Бога і Яго працу ў свеце, але з іншага боку, нельга адмаўляць, што менавіта хрысціяне вызнаюць канкрэтную і магутную любоў Бога, якая сапраўды дзейнічае ў гісторыі і вызначае яе канчатковы лёс. Менавіта таму, па словах кс. Скоці, рэлігія сёння з’яўляецца фактарам​​, які ўплывае на грамадскую дыскусію. У гэты асаблівы час глабалізацыі, культура і гісторыя неабходныя, “каб зразумець і дзейнічаць ля крыніц складаных сітуацый”, адзначыў ватыканскі прэлат.

У сімпозіўме на тэму “Евангеллі: гісторыя і хрысталогія. Даследаванні Ёзэфа Ратцынгера” прымаюць удзел 450 чалавек з больш чым 100 універсітэтаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.