2013-11-06 12:01:30

Францішак папрасіў памаліцца за хворую дзяўчынку


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 6 лістапада 2013 г. папа Францішак звярнуўся да вернікаў з асаблівай просьбай – памаліцца за хворую дзяўчынку, якую сустрэў па дарозе на плошчу св. Пятра. Пантыфік расказаў, што паўтарагадовае дзіця, якое клічуць Ноэмі мае “цяжкую хваробу”. “Яе тата і маці моляцца і просяць Пана аб здароўі для гэтага прыгожага дзіцяці”, - сказаў Папа. Ён заклікаў “здзейсніць акт любові”. “Мы яе не ведаем, але гэта дзяўчынка ахрышчаная, яна адна з нас, яна хрысціянка. Учынім акт любові да яе, у цішыні, папросім Пана, каб дапамог ёй у гэты момант і даў здароўе”, - заклікаў Папа. Пасля моманту цішыні і малітвы да Маці Божай Францішак падзякаваў вернікам “за гэты акт любові”.








All the contents on this site are copyrighted ©.