2013-11-06 10:29:23

Святы Айцец сустрэнецца з кіраўніком “ФІФА”


RealAudioMP3 Папа Францішак прыме на прыватнай аўдыенцыі кіраўніка “ФІФА” Зэпа Блатэра, паведамілі ў Міжнароднай футбольнай федэрацыі. Падкрэсліваецца, што футбольны лідэр з’яўляецца рыма-католікам. Сустрэча адбудзецца ў Ватыкане 22 лістапада 2013 г. Вядома, што Святы Айцец шмат гадоў з’яўляецца заўзятарам футболу і аргентынскага клуба “Сан-Ларэнца”. Блатэр у сваім лісце да Пантыфіка напісаў: “Мы даведаліся, што Ваша Святасць з’яўляецца гарачым паслядоўнікам нашага спорту і не меншым – клубу з назвай “Святая каманда”. Трэба нагадаць, што ў жніўні 2013 г. Францішак сустрэўся з зоркай сусветнага футболу, сваім суайчыннікам Ліянэлем Месі перад таварыскім матчам Італія-Аргентына ў свой гонар.







All the contents on this site are copyrighted ©.