Пантыфік запаліў факел Сусветнай зімовай Універсіяды
6 лістапада 2013 г.
перад пачаткам агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра папа Францішак запаліў факел
26-й Сусветнай зімовай Універсіяды, якая пройдзе ў італьянскім рэгіёне Трэнціна з
11 па 21 снежня. Пасля цырымоніі факел адправіўся ў падарожжа па самых буйных універсітэцкіх
цэнтрах Еўропы. Ён наведае Турын, Лазану, Інсбрук і Мюнхен. Факел быў спраектаваны
і зроблены калектывам даследчыкаў з Універсітэта Трэнта і сімвалізуе дух абмену і
сяброўства. Ён мае высокае і добра бачнае полымя, эрганамічны дызайн, а яго колеры
– сіні і зялёны – сімвалізуюць фундаментальныя каштоўнасці: культуру спорта, навуковыя
даследаванні і ўвагу да моладзі, гаворыцца ў паведамленні арганізатараў Універсіяды-2013.
Чакаецца,
што ў 26-й Сусветнай зімовай Універсіядзе прымуць удзел больш за 3600 спартсменаў
і трэнераў з 61 краіны. Летняя Універсіяда праходзіла сёлета ў ліпені ў расійскай
Казані.