2013-11-06 14:50:46

Кардынал Дзівіш: сустрэча Яна Паўла ІІ з кс. Масэлем была памылкай


RealAudioMP3 Былы асабісты сакратар Яна Паўла II назваў памылкай сустрэчу Пантыфіка ў 2004 г. з кс. Марсіалем Масэлем, заснавальнікам кангрэгацыі Легіянераў Хрыста, які пазней быў абвінавачаны ў сексуальных злоўжываннях адносна маладых семінарыстаў і віна якога была даказана. На думку кардынала Станіслава Дзівіша, “Святы Айцец не павінен быў прымаць гэтага чалавека”. На прэзентацыі кнігі пра гады побач з Янам Паўлам II, што 6 лістапада 2013 г. з’явілася ў кнігарнях, іерарх сказаў, што “калі Святы Айцец сустрэўся з ім, ён не ведаў нічога, абсалютна нічога. Для яго гэта быў усцяж заснавальнік вялікай манаскай супольнасці. Ніхто яму нічога не сказаў, нават пра чуткі, якія з’явіліся тады”.

На думку кардынала, сустрэча была “вынікам усё яшчэ вельмі бюракратычнай структуры”, якая ўспрымала не ўсю важную інфармацыю. Ян Павел II уздымаў спробы рэформы Рымскай курыі, але яны не ўвянчаліся поспехам. “Некаторыя ў Рымскай курыі называлі яго “Папа-паляк”, і я не думаю, што яны мелі на ўвазе штосьці станоўчае”, - адзначыў з жалем іерарх.

Кніга-інтэрв’ю з кардыналам Дзівішам італьянскага журналіста Джанфранка Свідэркошы з’явілася пад назвай “Я жыў са святым”. Ян Павел II і Ян XXIII будуць абвешчаны святымі 27 красавіка 2014 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.