2013-11-06 15:37:14

Бацька хворай дзяўчынкі: жэст Святога Айца вяртае нам надзею


RealAudioMP3 Прыняцце 6 лістапада 2013 г. Святым Айцом маленькай Ноэмі і малітва падчас агульнай аўдыенцыі дае бацькам дзяўчынкі вялікую надзею, сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё бацька дзіцяці Андрэа Ш’ярэта. Дзяўчынка 16 месяцаў пакутуе ад спінальнай мышачнай атрафіі – генетычнага захворвання. Яе 26-гадовы бацька напісаў ліст папе Францішку, падкрэсліўшы, што адзіны шанец лячэння, гэта выкарыстанне дарослых ствалавых клетак, што не выклікае этычных пытанняў. Некалькі месяцаў таму ў адной з італьянскіх бальніц гэта тэрапія пачалася. Па словах бацькоў, яна ўжо прынесла станоўчыя вынікі. Складанасць у тым, што італьянскае міністэрства аховы здароўя забараніла лячэнне гэтым метадам, паколькі ён не правераны і можа быць шкодным.

Папа некалькі тыдняў таму патэлефанаваў да бацькоў дзяўчынкі, а затым скіраваў да іх у Гуардзьягрэле свайго элемазінарыя, арцыбіскупа Конрада Краеўскага. Затым ён запрасіў сям’ю ў ватыканскі Дом св. Марты, куды яны прыбылі сёння раніцай. Святы Айцец маліўся з бацькамі Ноэмі, запрасіў іх на абед і вячэру. На сённяшні дзень дзяўчынка сілкуецца праз зонд. Існуюць шансы, што яна пройдзе лячэнне з дапамогай ствалавых клетак у Брэшыі, але рашэнне ў гэтай справе павінны прыняць італьянскія ўлады.







All the contents on this site are copyrighted ©.