18 снежня 2013 г.
у Ватыкане папе Францішку будзе перададзена “Бэтлеемскае святло міру”. Яго ўручыць
Пантыфіку дзіця з Верхняй Аўстрыі. Святы Айцец пагадзіўся прыняць сімвал Божага Нараджэння
па прыкладу сваіх папярэднікаў, паведаміла тэлерадыёкампанія Верхняй Аўстрыі (ORF
Oberösterreich), галоўны арганізатар акцыі, 4 лістапада. Бэнэдыкт XVI і Ян Павел II
некалькі разоў прымалі ў Ватыкане “Бэтлеемскае святло”. Францішку перададуць яго ў
рамках адмысловай пілігрымкі пасля агульнай аўдыенцыі. Сімвалічны зніч запальваецца
ў Гроце Божага Нараджэння ў Бэтлееме адным з дзяцей за некалькі тыдняў да самой урачыстасці.
Сёлета гэта адбудзецца 26 лістапада. Затым святло, змешчанае ў спецыяльнай лямпе,
адправяць на самалёце ў Вену. У сталіцы Аўстрыі адбудзецца экуменічнае набажэнства,
пасля якога “Бэтлеемскае святло міру” адправіцца ў падарожжа па парафіях і супольнасцях
Аўстрыі і іншых краін; яго прымуць таксама касцёльныя, грамадскія і палітычныя лідэры.
“Бэтлеемскае
святло” упершыню было запалена ў 1986 г. па ініцыятыве тэлерадыёкампаніі Верхняй Аўстрыі.
Сёння ў яго распаўсюджванні ў 30 краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі актыўны ўдзел
прымаюць скаўты. Чакаецца, што “Бэтлеемскае святло”, ужо па традыцыі, прыбудзе сёлета
і ў Беларусь.