2013-11-04 14:51:34

Праблему сучаснага рабства абмеркавалі ў Ватыкане


RealAudioMP3 “У бліжэйшы час папа Францішак прыме важную ініцыятыву адносна феномену гандлю людзьмі”, - адзначыў біскуп Марсэла Санчэс Саронда, канцлер Папскай акадэміі сацыяльных навук на заканчэнне міжнароднай канферэнцыі прасвечанай гандлю людзьмі. Форум пад назвай “Гандль людзьмі – сучаснае рабства” прайшоў у Ватыкане 2-3 лістапада 2013 г. па ініцыятыве самаго Святога Айца. У ім прынялі ўдзел шматлікія даследчыкі, урачы, палітыкі і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Удзельнікі форума вылучылі 49 прапаноў у дадзенай сферы, якія неабходна будзе разглядзець глыбей, каб акрэсліць метады эфектыўнай барацьбы з феноменам сучаснага рабства. Гэтым будзе займацца Папская акадэмія сацыяльных навук.

У першую чаргу ўдзельнікі форума пагадзіліся, што павінен цалкам знікнуць феномен прастытуцыі, які да гэтага часу “занадта талераваўся” і разглядаўся як “меньшае зло”.

Паводле адной з удзельніц мерапрыемства, каардынатара па барацьбе з гандлем людзьмі у Еўрапейскім Саюзе Мірыі Васіліяду, тут існуе самае сучаснае заканадаўства ў сферы барацьбы з рабствам і самая развітая палітычная інфраструктура. Але, каб гэта заканадаўства дзейнічала, эксперт лічыць, што неабходна яго прымененне на нацыянальных узроўнях усіх краін-членаў Еўрасаюза. Толькі так, на яе думку, можна “здзейніць выдатную працу у барацьбе з гэтым феноменам”. Паводле Мірыі Васіліяду, знішчыць сучаснае рабства за кароткі час немагчыма, але рэалізацыя існуючых законаў можа быць першым крокам у гэтым накірунку.

Прадстаўніца Еўрасаюза на ватыканскім форуме, адзначыла важнасць ініцыятывы Папы па пошуку метадаў барацьбы з рабствам. Гэта, на яе думку, прыцягне большую увагу да феномену.

Іншы ўдзельнік мерапрыемства, былы старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” кардынал Ражэ Эчэгарай, перакананы, што сёння людзі не ўсведамляюць цяжкасці феномена гандлю людзьмі, таму што сумленні многіх “дэфармаваныя і дрымотныя”.








All the contents on this site are copyrighted ©.