2013-11-04 15:52:04

Неадукаванасць і беднасць у цэнтры ўвагі Папскай акадэміі навук


RealAudioMP3 На сувязь паміж “фізічным харчаваннем” і “харчаваннем ментальным” звярнуў увагу кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” выступаючы перад удзельнікамі форума “Хлеб і мозг, адукаванасць і беднасць”. Ён праходзіць 4-6 лістапада 2013 г. у Ватыкане па ініцыятыве Папскай акадэміі навук. Паводле ганскага пурпурата, каб разарваць сувязь паміж беднасцю і неадукаванасцю недастаткова толькі навуковых дасведванняў і сацыяльнай палітыкі накіраванай на паляпшэнне адукацыі і ўзроўню харчовай бяспекі. “Неабходна таксама нанава адкрыць сэнс хрысціянскага гуманізма, заснаванага на салідарнасці і братэрстве”, - сказаў ён.

Адна з мэтаў форума, у якім прымаюць удзел эксперты ў розных дысцыплінах заключаецца ў звароце ўвагі на заганную сувязь паміж беднасцю і недахопам адукацыі з аднаго боку і на важнасць навуковых адкрыццяў для барацьбы з беднасцю з іншага.

Кардынал Тарксан падкрэсліў, што ўсе гэтыя аспекты блізка звязаны з тэмамі сацыяльнага навучання Каталіцкага Касцёла, такімі як фундаментальныя правы і патрэбы чалавека, годнасць, справядлівасць, мір і дыялог. На яго думку, ватыканская канферэнцыя засяродзіцца на аспектах, якія перажылі значнае паляпшэнне, могуць даць надзею і паспрыяць практычным рашэнням тэрміновых і драматычных выклікаў, якія сёння тычацца неадукаванасці і беднасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.