2013-11-03 13:46:37

Арцыбіскуп Зімоўскі: святкаванні Сусветнага дня хворага пройдуць ў Назарэце


RealAudioMP3 Цэнтральныя ўрачыстасці святкавання Сусветнага дня хворага, якія пройдуць у 2016 г.,адбудуцца ў Назарэце, - паінфармаваў арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Іерарх падчас візіту на Святую Зямлю, дзе наведаў установы аховы здарорўя, якімі кіруе мясцовы Каталіцкі Касцёл, адзначыў, што яны пройдць у марыйным санктуарыі Дэір Рафат, які размешчаны паміж Тэль-Авівам і Ерусалемам.

Дзень хворага адзначаецца штогод 11 лютага на дыяцэзіяльным узроўні і кожныя тры гады - на агульнасусветным. Цэнтрам сёлетніх святкаванняў Сусветнага дня хворага быў марыйны санктуарый ў нямецкім Альтоцінг.

Гэты дзень ўстанавіў бл.Ян Павел ІІ 13 мая 1992 г., калі супалі 75-я гадавіна аб’яўленняў Маці Божай Фацімскай і 11-я гадавіна замаху на жыццё Вялікага Папы. Дзень хворага з’яўляецца напамінам для нас, каб мы звярнулі асаблівую ўвагу на хворых людзей і заклікае нас адарыць іх сваёй любоўю і клопатам.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.