2013-11-03 13:54:16

Архіепіскап Кентэрберыйскі: дыялог паміж католікамі і англіканамі прынясе новыя сюрпрызы


RealAudioMP3 У бліжэйшы час дыялог паміж католікамі і англіканамі павінен прынесці новыя сюрпрызы, перакананы кіраўнік Англіканскай Царквы, архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё іерарх паведаміў, што аб падрабязнасцях будзе больш вядома падчас яго візіту ў Ватыкан, які запланаваны на вясну наступнага года. Гаворачы аб магчымасцях больш шчыльнага аб’яднання паміж дзвюма канфесіямі архіепіскап Уэлбі падкрэсліў, што гэта патрабуе ахвяр. “Мы падзелены і жывем у розных хрысціянскіх супольнасцях, і чым даўжэй гэта трывае, тым больш нашы супольнасці ўмацоўваюць свае ўстановы і запускаюць іх карані”, - лічыць кіраўнік Англіканскай Царквы. Паводле яго, гэта працягваецца некалькі сотняў гадоў. “З-за гэтага нам становіцца ўсё цяжэй дамовіцца у тым, каб перагледзець наш лад жыцця-быцця агульным Касцёлам і адмовіцца, у імя Хрыста, ад некаторых рэчаў, якія сведчаць аб нашай ідэнтычнасці”, - сказаў англіканскі іерарх.

Арцыбіскуп нагадаў, што католікаў і англіканаў падзяляюць дагматычныя і дактрынальныя адрозненні, над якімі трэба сур’ёзна папрацаваць, бо дыялог неабходна працягваць. “Цэрквы і хрысіціянскія супольнасці, якія вядуць гэты дыялог, павінны прымірыцца з тым, што няма такой рэчы, якой не можна было б ахвяраваць у імя паслухмянасці Хрысту, які заклікае нас, каб мы ўсе былі адно”, - сказаў архіепіскап Джасцін Уэлбі.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.