2013-11-02 12:23:14

Улады Рыма адказалі на заклік Папы і прынялі бежанцаў з Лампедузы


RealAudioMP3 Улады Рыма адказалі на заклік папы Францішка да гуманнага абыходжання з мігрантамі і пагадзіліся прыняць 155 асоб, якія выжылі пасля нядаўняй трагедыі ля вострава Лампедуза. 1 лістапада 2013 г. на заканчэнне св. Імшы на рымскіх могілках “Кампа Верана” Пантыфік падкрэсліў неабходнасць малітвы за выратаваных з затанулай лодкі бежанцах, якія знаходзяцца ў цэнтрах прыёму па ўрэгуляванні прававых пытанняў. Папа выказаў спадзяванне, што юрыдычныя пытанні адносна іх будуць вырашаны як мага хутчэй і яны апынуцца ў іншых месцах, “больш зручных” для іх.

Новы мэр Рыма Ігнацыа Марына пацвердзіў, што горад гатовы прыняць 155 мігрантаў, якія выжылі пасля трагедыі, паведаміла італьянская газета “La Repubblica” 2 лістапада. Ён спадзяецца, што прававыя пытанні будуць вырашаны на працягу бліжэйшых некалькіх гадзін, цытуе газета мэра.

У пачатку кастрычніка недалёка ад італьянскага вострава Лампедуза затанула судна, на якім былі сотні бежанцаў. Больш за 300 чалавек загінула.







All the contents on this site are copyrighted ©.