2013-11-02 15:13:30

Кс. Ламбардзі пракаментаваў сітуацыю вакол спектакля італьянскага рэжысёра


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі патлумачыў сітуацыю, якая склалася вакол прэм’еры аднаго са спектакляў італьянскага рэжысёра і пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, Дарыё Фо. Драматург абвінаваціў Святы Пасад у забароне паказу свайго твору ў рымскай канцэртнай зале “Аўдыторыюм”, якая з’яўляецца ўласнасцю Апостальскай Сталіцы. Дадзеная заява была распаўсюджана шматлікімі СМІ. У сувязі з гэтым, 2 лістапада 2013 г. кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду адзначыў, што ні адна ватыканская ўстанова не ведала аб запланаваным спектаклі: “ні кіраўніцтва Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы, якая з’ўляецца ўладальнікам “Аўдыторыюма”, ні Дзяржсакратарыят, ні Папскія рады па культуры і па сродках масавай камунікацыі”. Кс. Ламбардзі, сказаў, што “пасля медыйных закідаў, мэта якіх заключалася ў тым, каб выкарыстаць Ватыкан і Папу некарэктна ці, магчыма, нават інструменталізавана, будзе лепш, каб спектакль не праходзіў у “Аўдыторыюме”.

Прадстаўнік адміністрацыі канцэртнай залы таксама пацвердзіў, што спектакль Дарыё Фо ніколі не быў уключаны ў праграму мерапрыемстваў установы. “Спектакль не мог быць адменены, таму што яго паказ ніколі не быў пацверджаны”, сказаў ён і дадаў, што пасля ўзнікшых праблем і магчымай спробы ўчыніць правакацыю кіраўніцтва “Аўдыторыюма” не лічыць магчымым, каб спектакль праходзіў тут.








All the contents on this site are copyrighted ©.