2013-11-02 12:02:13

Кардынал Каспер: урачыстасць Усіх Святых – свята салідарнасці


RealAudioMP3 Урачыстасць Усіх Святых з’яўляецца таксама святам салідарнасці, перакананы кардынал Вальтэр Каспер, старышыня на пенсіі Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Падчас св. Імшы ў рымскай парафіі Усіх Святых 1 лістапада пурпурат адзначыў, што гэта свята павінна “натхняць і ўмацоўваць наш сямейны дух, нашу салідарнасць з усімі хрысціянамі, асабліва тымі, якія знаходзяцца ў сітуацыі пераследу, нядолі і дыскрымінацыі”. “Іх тысячы ва ўсім свеце. Яны маюць патрэбу ў нашай салідарнасці і нашай малітве”, - сказаў кардынал Каспер. Паводле яго, ва ўрачыстасць Усіх Святых неабходна памятаць таксама пра шматлікіх вызнаўцаў Хрыста, якія жывуць у нечалавечых умовах, вялікай беднасці і пакутах, пра бежанцаў, мігрантаў, зняволенных, ізаляваных і самотных.








All the contents on this site are copyrighted ©.