2013-10-31 14:51:25

Папа прыняў рашэнні па беатыфікацыйных справах


RealAudioMP3 Касцёл атрымае чатырох новых благаслаўлёных. 31 кастрычніка 2013 г., падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, папа Францішак зацвердзіў шэраг дэкрэтаў аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў некаторых кандыдытаў да хвалы алтароў. Было пацверджана мучаніцтва за веру румынскага біскупа Антона Дуркавіча, нязломнага сведкі Евангелля ў часы антырэлігійнага пераследу ў Румыніі. Нягледзячы на пагрозы з боку камуністычнага рэжыму, ён працягваў наведваць каталіцкія дыяцэзіі і абвяшчаць Божае слова. У 1949 г. быў арыштаваны і змешчаны ў бухарэстскую турму, дзе загінуў 10 снежня 1951 г.

Таксама Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб гераічнасці цнотаў трох законніц: с. Аноры Нэйгл з Ірландыі, с. Чэлестыны Батэга з ЗША і с. Вольгі ад Маці Божай з Італіі.

Сястра Анора Нэйгл жыла ў XVIII ст., заснавала манаскую кангрэгацыю і прысвяціла жыццё працы з моладзю, асабліва беднай. Сястра Чэлестына Батэга таксама заснавала жаночую манаскую супольнасць. Яна прысвяціла жыццё служэнню былым вязням, бездомным і бедным. Сястра Вольга ад Маці Божай жыла ў ХХ ст. Яна вяла містычнае жыццё, цэнтральным элементам якога была адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэту.








All the contents on this site are copyrighted ©.