2013-10-30 10:20:30

Святы Пасад прызначыў Апостальскага камісара для манаскай супольнасці


RealAudioMP3 Кангрэгацыя па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця прызначыла біскупа Луіджы Мартэла Апостальскім камісарам для ўсіх супольнасцяў Кангрэгацыі Служак Божага Провіду, галоўная сядзіба якой знаходзіцца ў Бішэлье, у італьянскім рэгіёне Апулія. Прызначэнне было неабходным у сувязі з нядаўнімі трывожнымі навінамі аб бягучым фінансавым стане жаночай манаскай супольнасці і фонду, які ёй належыць. Рашэнне Святога Пасаду было прынята ў інтарэсах работнікаў, занятых на аб’ектах, што належаць фонду, і для падтрымкі жыцця кангрэгацыі і яе апостальскай дзейнасці.

Кангрэгацыі Служак Божага Провіду была заснавана кс. Паскуале Ува ў 1922 г. Супольнасць займаецца дапамогай “самым бедным з бедных”, ад якіх адмовіліся іншыя, гаворыцца на яе сайце. Апрача Італіі Служкі Божага Провіду працуюць у Аргентыне, Перу і Парагваі.







All the contents on this site are copyrighted ©.