Балівійскі кардынал
Хуліа Тэррасас Сандаваль быў шпіталізаваны з-за крывацёкаў у стрававальным тракце.
Арцыбіскуп Санта-Крус трапіў у адну з прыватных клінік у нядзелю ўвечары. Па словах
медыкаў, іерарх страціў на працягу трох дзён больш за літр крыві. Далейшыя даследаванні
павінны высветліць, ці існуе неабходнасць аперацыі. Прэс-сакратар архідыяйцэзіі Эрвін
Базан паведаміў мясцовай газеце “El Deber”, што кардынал знаходзіцца ў стабільным
стане і поўнай свядомасці.
У кастрычніку 2012 г. іерарх ужо праходзіў лячэнне
пасля падобных сімптомаў. Затым стан яго здароўя быў стабільным, але абвастрэнне было
выклікана сардэчнымі захворваннямі і дыябетам. Таксама пасля канклаву ў сакавіку 2013
г. кардынал праходзіў лячэнне ў Італіі, ён правёў некалькі дзён ў бальніцы Бергамо.
Іерарх
узначальвае архідыяцэзію Санта-Крус-дэ-ла-Сьера з 1991 г. З 2001 г. з’яўляецца кардыналам.
Да лістапада 2012 г. быў старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Балівіі.