2013-10-29 12:42:57

Святы Пасад ініцыяваў дыялог паміж рэлігійнымі лідэрамі Іраку


RealAudioMP3 У Ватыкане 29-30 кастрычніка 2013 г. праходзіць сустрэча, арганізаваная Папскай радай па міжрэлігійным дыялогу сумесна з іракскім Міністэрствам па справах рэлігій, паміж лідэрамі шыітаў, сунітуў, хрысціян, езідаў і сабіян. Мэта гэтай ініцыятывы – распачацце партнёрства паміж ватыканскай дыкастэрыяй і рэлігійнымі супольнасцямі ў Іраку для стварэння пастаяннага камітэта па дыялогу. Адкрыў працы форуму Кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.

На сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кожнай з іракскіх рэлігійных супольнасцяў. Удзельнікі будуць размаўляць пра бягучую рэлігійную сітуацыю ў Іраку і стан дыялогу паміж прадстаўнікамі рэлігій. Першае такога роду спатканне дасць магчымасць паглыбіць паразуменне і ацаніць перспектывы далейшага дыялогу, гаворыцца ў паведамленні Папскай рады. 30 кастрычніка рэлігійныя лідэры сустрэнуцца са Святым Айцом.







All the contents on this site are copyrighted ©.