2013-10-29 13:07:24

Дзве знакавыя сустрэчы папы Францішка


RealAudioMP3 Папа Францішак правёў 28 кастрычніка 2013 г. дзве знакавыя сустрэчы. Першая прайшла з бірманскім палітыкам Аун Сан Су Чжы. Яна доўжылася прыблізна 20 хвілін. Папа высока ацаніў уклад лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў дэмакратыю і мір, заявіў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі пасля сустрэчы. Існавала вялікае паразуменне паміж Францішкам і “гэтай сімвалічнай постаццю азіяцкага свету”, сказаў святар. Сама Су Чжы сказала падчас прэс-канферэнцыі, што Папа адзначыў патрэбу любові, узаемаразумення і пашаны для паляпшэння жыцця людзей.

Праваабаронца, правёўшая шмат гадоў пад хатнім арыштам і ў турме, Су Чжы была ўдастоена ў 1991 г. Нобелеўскай прэміі міру. З 2012 г. яна з’яўляецца дэпутатам ніжняй палаты парламенту М’янмы.

Папа Францішак прыняў 28 кастрычніка на прыватнай аўдыенцыі таксама кіраўніка Сусветнага банка Джым Ён Кіма. Зала Друку Святога Пасаду не распаўсюдзіла афіцыйнай інфармацыі аб сустрэчы. Трэба адзначыць, што Пантыфік неаднаразова крытыкаваў узбагачэнне прамыслова развітых краін за кошт бедных у рамках глабальнай фінансавай сістэмы. Ён заклікаў да фундаментальнай рэформы нарматыўнай базы для міжнародных фінансавых рынкаў.

Кім з’яўляецца грамадзянінам ЗША карэйскага паходжання. Старшынёй Сусветнага банка ён стаў у ліпені 2012 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.