2013-10-29 13:25:25

Ватыканскі кардынал прысвяціў “твіт” памерламу рок-музыканту


RealAudioMP3 Старшыня Папскай Рады па культуры, кардынал Джанфранка Равазі, прысвяціў свой штодзённы “твіт” памерламу ў нядзелю спеваку і гітарысту яўрэйскага паходжання Лу Рыду. Іерарх без каментару цытуе некаторыя фразы з “Perfect Day” (1972 г. ), аднаго з самых вядомых твораў музыканта. Апошні радок у апісанні рыдаўскага “выдатнага дня”: “Вы пажнеце толькі тое, што пасеялі”, з’яўляецца, паводле меркавання некаторых, спасылкай на ліст апостала Паўла да Галатаў: “Не падманвайце сябе: Бог не дазволіць насміхацца з сябе; бо што чалавек пасее, тое і пажне” (Гал 6, 7).

Сусветна вядомы амерыканскі спявак і былы фронтмэн і заснавальнік рок-гурта “Velvet Underground” памёр у нядзелю 27 кастрычніка ва ўзросце 71 года ў выніку перасадкі печані.







All the contents on this site are copyrighted ©.