2013-10-28 12:12:52

Святы Айцец: маліцца адно за аднаго і дзякаваць за малітву Хрысту


RealAudioMP3 Езус працягвае маліцца і заступацца за нас, паказваючы Айцу кошт нашага збаўлення: свае раны. На гэта звярнуў увагу папа Францішак падчас Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 28 кастрычніка 2013 г. Асновай для гаміліі Святога Айца стаў фрагмент з Евангелля пра малітву Хрыста перад абраннем дванаццаці апосталаў. “Езус збіраў сваю каманду”, - пажартаваў Папа і падкрэсліў, што ў дадзеным евангельскім урыўку прадстаўлены адносіны Езуса з Айцом, апосталамі і людзьмі: Ён маліўся да Айца за апосталаў і людзей. Але, паводле Папы, працягвае маліцца таксама і зараз. “Езус нас збавіў, здзейсніў гэту вялікую малітву, прынёс сваю ахвяру, сваё жыццё, каб нас збавіць, каб апраўдаць: мы ўсе апраўданы дзякуючы Яму. Зараз Ён адышоў і моліцца. Але што, Езус – гэта дух? Езус, не дух! Езус – гэта асоба, чалавек, з целам як наша, але праслаўленым. Езус мае раны на руках, на нагах, на баку і калі моліцца паказвае Айцу кошт нашага апраўдання, моліцца за нас, нібыта кажучы: “Ойча, няхай гэты не будзе загублены”, - адзначыў Пантыфік.

Паводле Святога Айца, Хрыстус моліцца за нас, як “наш брат”. “Будзем удзячнымі за тое, што ў нас ёсць брат, які моліцца за нас, заступаецца”, - заклікаў Папа і дадаў, што, размаўляючы з Езусам, варта казаць: “Пане, ты мой заступнік, Ты мяне збавіў і апраўдаў, але зараз маліся за мяне”, і давяраць Хрысту свае праблемы, жыццё, іншыя справы, якія Ён, прадстаўляе Айцу.








All the contents on this site are copyrighted ©.