2013-10-26 14:42:55

Францішак: Бэнэдыкт XVI займаўся “тэалогіяй на каленях”


RealAudioMP3 26 кастрычніка 2013 г. Святы Айцец урычыў “Прэмію Ратцынгера”. Яе пераможцамі сёлета сталі англіканскі пастар і бібліст Рычард Барыдж і рэдактар збору твораў Ёзэфа Ратцынгера, тэолаг Крысціян Шалер. Урачыстаму ўручэнню прэміі папярэднічаў міжнародны сімпозіум на тэму “Евангеллі: гісторыя і хрысталогія, запыты Ёзэфа Ратцынгера”. Ён прайшоў у Рыме 24-26 кастрычніка. Звяртаючыся да сабраных на цырымоніі ў Ватыкане, Францішак адзначыў “па-сапраўднаму выключны дар”, які Папа на пенсіі “зрабіў Касцёлу праз свае кнігі аб Езусе з Назарэту”. “Я памятаю, калі выйшлі першыя тамы, некаторыя казалі: што гэта такое? Папа павінен пісаць не тэалагічныя кнігі, а энцыклікі! Канешне, папа Бэнэдыкт паставіў гэту праблему, але ў дадзеным выпадку, як заўсёды, ён ішоў за голасам Пана ў сваім асветленым сумленні. Гэтымі кнігамі ён не прадставіў навучанне ў поўным значэнні гэтага слова і не здзейсніў навуковага даследвання. Ён прынёс Касцёлу і ўсім людзям дар з самага каштоўнага, што меў – свайго знаёмства з Езусам, плёну шматлікіх гадоў вучобы, тэалагічнага дыспуту і малітвы. Таму што Бэнэдыкт XVI займаўся “тэалогіяй на каленях”, і мы ўсе пра гэта ведаем, а затым прадставіў яе ў самай даступнай форме”, - сказаў Папа.

Паводле Святога Айца, ніхто не можа вымерыць, колькі дабра Бэнэдыкт XVI прынёс гэтым дарам. Францішак выказаў упэўненасць, што “многія людзі дзякуючы кнігам аб Езусе з Назарэту ўзбагацілі сваю веру, паглыбілі яе або ўпершыню наблізіліся да Хрыста, спалучыўшы патрабаванні розума з пошукам аблічча Бога. Францішак падкрэсліў, што праца Бэнэдыкта XVI стымулявала пачатак новага этапу ў сферы даследаванняў аб Евангеллі паміж гісторыяй і хрысталогіяй.

Пантыфік павіншаваў пераможцаў “Прэміі Ратцынгера” ад сябе і ад Бэнэдыкта XVI і пажадаў, каб Пан заўсёды благаслаўляў іх і іх працу на карысць Божага Валадарства.








All the contents on this site are copyrighted ©.