26 кастрычніка папа
Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Панама Рыкарда Марцінэлі, які
затым сустрэўся з сакратаром па адносінах з дзяржавамі Святога Пасаду арцыбіскупам
Дамінікам Мамбэрці. Падчас сардэчных размоў абмяркоўвалася актуальная сітуацыя ў краіне
і рэгіёне, сацыяльная палітыка, якая праводзіцца ўрадам і праекты на будучыню. Адзначалася
старадаўняя хрысціянская традыцыя Панамы, а таксама некаторыя аспекты гісторыі двухбаковых
сувязяў, з асаблівай увагай на цяперашнія адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай.