2013-10-26 14:44:45

Папа сустрэўся з выпускнікамі езуіцкіх школ з Уругвая


RealAudioMP3 26 кастрычніка 2013 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі каля трыццаці выпускнікоў езуіцкіх школ з Уругвая. Сустрэча прайшла ў цёплай і сямейнай атмасферы з прысутнасцю вялікай колькасці дзяцей, якіх Папа назваў “абяцаннем і надзеяй”. Пантыфік падзяліўся некаторымі ўспамінамі пра Уругвай і яго сяброў езуітаў, якія арганізавалі гэту пілігрымку. “Не ведаю, калі будзе арганізавана падарожжа туды, канешне не раней за 2016 г.”, - сказаў Святы Айцец і дадаў: “я упэўнены, што калі прыбуду з візітам у Аргентыну, павінен буду наведаць Чылі і Уругвай, усе тры краіны”. Ён адзначыў, што ўругвайцы “народ вельмі добры” – яны “добрыя паплечнікі і ўсе працуюць разам”. “Працы, аднак, шмат”, - прызнаўся Францішак і папрасіў маліцца за яго і яго супрацоўнікаў, “каб разам магчы ісці наперад”.








All the contents on this site are copyrighted ©.