2013-10-24 13:19:04

Францішак сустрэўся з дэлегацыяй “Цэнтра Сімона Візенталя”


RealAudioMP3 Папа Францішак падкрэсліў фундаментальную ролю адукацыі ў спрыянні дыялогу і сустрэчы паміж народамі і культурамі. 24 кастрычніка 2013 г. Пантыфік прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю “Цэнтра Сімона Візенталя” – міжнароднай яўрэйскай арганізацыі, дзейнасць якой накіравана на абарону правоў чалавека, барацьбу з расавай нецярпімасцю і антысемітызмам, вывучэнне Халакосту і спрыянне ўзаемапаразуменню паміж народамі праз адукацыю і грамадскую дзейнасць. Звяртаючыся да сабраных у Клеменційскай Зале Апостальскага Палацу, Францішак адзначыў, што Касцёл рашуча асуджае любыя формы антысемітызма. Паводле Святога Айца, “там, дзе якая-небудзь меншасць пераследуецца ці маргіналізуецца з прычыны сваіх рэлігійных ці этнічных перакананняў, дабро ўсяго грамадства знаходзіцца ў небяспецы”. “З асаблівым болем я думаю пра пакуты, маргіналізацыю і сапраўдны пераслед, якія перажывае немалая колькасці хрысціян у розных краінах свету. Аб’яднаем нашы сілы, каб спрыяць культуры сустрэчы, павагі, разумення і ўзаемнага прабачэння”, - заклікаў Пантыфік.

На думку Святога Айца, у пабудове гэтай культуры важнае месца займае адукацыя, якая павінна палягаць не толькі на перадачы ведаў аб гісторыі яўрэйска-каталіцкага дыялога, аб цяжкасцях, якія ў ім існуюць, і прагрэсе, дасягнутым на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. “Мы павінны перш за ўсё быць у стане перадаць гарачае жаданне сустрэчы і пазнання адзін аднаго, спрыяючы актыўнаму і адказнаму заахвочванню да гэтага нашай моладзі”, - сказаў Папа і заклікаў удзельнікаў сустрэчы працягваць перадаваць маладым пакаленням “каштоўнасць супольнага намагання па знішчэнні муроў і пабудове мастоў паміж” каталіцкай і яўрэйскай культурамі і традыцыямі веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.