2013-10-20 11:36:09

Папа выказаў салідарнасць з аўстралійцамі


RealAudioMP3 Святы Айцец Францішак “выказаў сваю глыбокую заклапочанасць” лёсам жыхароў аўстралійскага Новага Паўднёвага Уэльса і ўсіх, хто пацярпеў ад спусташэння, выкліканага вялікімі пажарамі ў рэгіёне. Пантыфік моліцца за загінуўшых і тых, хто страціў свае дамы і працоўныя месцы, а таксама за шматлікіх ратавальнікаў і валанцёраў, якія змагаюцца з пажарамі і клапоцяцца аб бяспецы грамадзян. У тэлеграме, падпісанай арцыбіскупам Пьетра Паралінам, на імя Канферэнцыі Біскупаў Аўстраліі гаворыцца, што Папа просіць у Бога для аўстралійскага грамадства духоўных дароў салідарнасці і настойлівасці ў абліччы драматычных падзей.

Улады штата Новы Паўднёвы Уэльс ужо абвясцілі рэжым надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з бесперапыннымі ляснымі пажарамі. Па словах уладаў, настолькі жахлівых пажараў там не было больш за 40 гадоў, і яны чакаюць пагаршэння сітуацыі. Пажарныя службы асцерагаюцца, што з-за паўночна-ўсходняга ветру і гарачага надвор’я ляснымі пажарамі хутка будзе ахоплена ўся тэрыторыя штата . Сотні людзей засталіся без прытулку, адзін мужчына загінуў ад сардэчнага прыступу, спрабуючы выратаваць маёмасць ад полымя.







All the contents on this site are copyrighted ©.