2013-10-19 11:04:30

Эксперт ААН пра сучаснае “агрэсіўнае неразуменне” рэлігіі


RealAudioMP3 Спецыяльны дакладчык ААН па свабодзе рэлігіі і перакананняў, прафесар Хайнэр Білефельдт занепакоены ўсё больш і больш пагардлівымі адносінамі да рэлігіі ў многіх частках Заходняй Еўропы. У інтэрв’ю нямецкаму каталіцкаму агенцтву “KNA” прадстаўнік міжнароднай арганізацыі казаў пра “агрэсіўнае неразуменне спраў рэлігійных супольнасцяў і рэлігіі ў цэлым”. Гэта вельмі “праблематычны клімат”, супраць якога трэба выступаць публічна, сказаў Білефельдт.

Па словах эксперта ААН, факт, што “рэлігія для многіх людзей з’яўляецца пытаннем экзістэнцыяльным”, спатыкае ўсё менш зразумення, а гэта ў сваю чаргу аслабляе адчуванне важнасці рэлігійнай свабоды. “Той, хто разглядае рэлігію толькі як кітч, або рэакцыйную гаварыльню, руйнуе сацыяльную базу рэлігійнай свабоды”, - сказаў Білефельдт.

На аснове назіранняў у некаторых буйных сектарах грамадства можна выказаць здагадку, што “рэлігійная свабода з’яўляецца своеасаблівым законам, што не ўпісваецца ў наш час, што дае прывілеі кансерватыўным і, магчыма, рэакцыйным інтарэсам і стварае паралельнае грамадства. “Гэта асноватворнае права ўсё часцей разглядаецца як прывілей, які цяпер некаторыя хацелі б забраць” , - сказаў эксперт ААН.







All the contents on this site are copyrighted ©.