2013-10-18 15:23:24

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Камеруна


RealAudioMP3 18 кастрычніка 2013 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Камерун Поля Бія. Пасля сустрэчы са Святым Айцом адбылася размова камерунскага лідэра з арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, сакратаром па адносінах з дзяржавамі Святога Пасаду. Падчас спатканняў было выказана задавальненне існуючымі двухбаковымі адносінамі і завяршэннем перамоў адносна рамачнага пагаднення аб прававым статусе Каталіцкага Касцёла ў Камеруне, якое будзе падпісана ў бліжэйшы час.

Прэзідэнт выказаў удзячнасць за працу Касцёла для грамадства краіны, асабліва ў галіне адукацыі і аховы здароўя, а таксама за ўклад ва ўмацаванне міру і паяднання. Гаворка ішла таксама аб міжнародных выкліках.







All the contents on this site are copyrighted ©.