17 кастрычніка 2013
г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Дзяржавы Палестына Махмуда Абаса,
які затым сустрэўся з Сакратаром па адносінах з дзяржавамі, арцыбіскупам Дамінікам
Мамбэрці. У ходзе сардэчнай размовы гаворка ішла пра сітуацыю на Блізкім Усходзе і
аднаўленні перамоў паміж ізраільцянамі і палестынцамі. Выказвалася пажаданне, каб
гэты працэс прынёс чаканыя плёны для справядлівага і трывалага вырашэння канфлікту,
канец якога з’ўляецца ўсё больш неабходным і тэрміновым. Для гэтага неабходна, каб
бакі пры падтрымцы міжнароднай супольнасці прынялі рашучыя і адважныя рашэнні на карысць
міру.
Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы выказалі глыбокую заклапочанасць сітуацыяй
у Сірыі. Падкрэслівалася, што тут логіка насілля павінна саступіць месца логіцы дыялогу
і прымірэння.
Размаўлючы пра двухбаковыя дыпламатычныя адносіны, было выказана
задавальненне прагрэсам у працы над глабальным пагадненнем, якое будзе тычыцца асноўных
аспектаў жыцця і дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Палестыне.
Удзельнікі перамоў
абмеркавалі сітуацыю хрысціянскіх супольнасцяў на палестынскіх тэрыторыях і на ўсім
Блізкім Усходзе, падкрэсліваючы значны ўклад, які яны ўносяць у супольнае дабро рэгіёна.