2013-10-16 11:53:21

Далай-лама спадзяецца на сустрэчу з Папам


RealAudioMP3 Далай-лама хоча сустрэцца з папам Францішкам. “Я спадзяюся сустрэцца з ім у бліжэйшы час, магчыма, у наступным годзе”, - сказаў духоўны лідэр тыбетцаў падчас свайго візіту ў Мексіку, які праходзіць у гэтыя дні. Ён выказаў здагадку, што, магчыма, ужо сустракаў сённяшняга Пантыфіка ў мінулым падчас сваіх падарожжаў у Аргентыну. 13 кастрычніка 2006 г. Далай-лама сустракаўся ў Ватыкане з Бэнэдыктам XVI. Як падкрэсліла тады Зала Друку Святога Пасаду, сустрэча насіла выключна прыватны і рэлігійны характар. Сам Далай-лама назваў тое спатканне “вельмі прыемным”, тым больш, што, паводле яго слоў, адной з яго галоўных мэтаў з’яўляецца развіццё “гарманічных адносін” паміж рэлігіямі. Духоўны лідэр буддыстаў паведаміў, што абмяркоўваў з Пантыфікам выключна рэлігійныя пытанні.

Сустрэцца з Папам хочуць таксама Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і лідэр апазіцыі краіны Энрыке Капрылес. Яны жадаюць паразмаўляць з Францішкам пра напружаную палітычную сітуацыю ў паўднёваамерыканскай краіне. Трэба адзначыць, што Мадура ўжо сустракаўся са Святым Айцом некалькі тыдняў таму.







All the contents on this site are copyrighted ©.