2013-10-15 14:33:39

Францішак падзякаваў кардыналу Тарчызіо Бэртонэ за служэнне


RealAudioMP3 15 кастрычніка 2013 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі кіраўнікоў і супрацоўнікаў Дзяржсакратарыяту з нагоды сыходу з пасады Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы кардынала Тарчызіо Бэртонэ і ўступлення на гэту пасаду арцыбіскупа Пьетра Параліна. Сустрэча прайшла ў бібліятэцы Дзяржсакратарыяту ў Апостальскім палацы Ватыкана. Арцыбіскуп Паралін не змог прысутнічаць на ёй з прычыны перанесенай нядаўна “маленькай” хірургічнай аперацыі, і таму, паводле слоў Святога Айца, ён вітаецца “завочна”. Францішак выказаў сваю ўдзячнасць кардыналу Бэртонэ за яго доўгае служэнне і падкрэсліў што ў яго працы яскрава прасочваецца салезіянская духоўнасць. “Я бачу ў Вас, перш за ўсё, сына ксяндза Боска”, - сказаў Папа. “Думаючы пра Ваша доўгае служэнне Касцёлу, навучанне, як ў служэнні дыяцэзіяльным біскупам і працы у курыі, аж да пасады Дзяржсакратара, мне здаецца, што чырвоная лінія цягнецца менавіта ад салезіянскага паклікання, якое Вас азначыла, яшчэ з ранняга дзяцінства, і прывяло да выканання ўсіх атрыманых заданняў з глыбокай любоўю да Касцёла, вялікай шчодрасцю, і гэтай тыповай салезіянскай сумесю, якая аб’ядноўвае шчыры дух паслухмянасці і вялікую свабоду ініцыятывы і асабістай вынаходлівасці”, - сказаў Папа.

Пантыфік падкрэсліў, што для кожнага салезіяніна любоў да Касцёла выражаецца асаблівым чынам у любові да Наступніка св. Пятра.

“І тут я падыходжу да другога аспекту, які хачу падкрэсліць: безумоўная вернасць і абсалютная лаяльнасць да Пятра, неад’емная характарыстыка Вашага прабывання на пасадзе Дзяржаўнага Сакратара, як да Бэнэдыкта XVI так і да мяне ў гэтыя месяцы”, - адзначыў Святы Айцец.

Францішак таксама падзякаваў за адвагу і цярплівасць, з якімі кардынал Бэртонэ сустракаў перашкоды. “Іх шмат”, - адзначыў Папа і параўнаў гэты шлях з пераходам праз ружовы куст – тыя, хто глядзяць на яго звонку, бачаць толькі ружы, а хто знаходзіцца ўнутры адчуваюць таксама ўколы шыпоў.

“Дарагі кардынал Бэртонэ, у гэты момант мне прыемна думаць, што нават калі былі і шыпы, Панна Успамогі канешне, давала сваю неабходную падтрымку, і будзе даваць яе ў будучыні: будзьце ўпэўнены”, - сказаў Папа.

“Завочна” вітаючы новага Дзяржсакратара арцыбіскупа Пьетра Параліна, Францішак адзначыў, што ён “вельмі добра ведаю сям’ю Дзяржаўнага Сакратарыяту, працаваў тут на працягу многіх гадоў, з адданасцю, кампетэнцыяй, здольнасцю да дыялога і чалавечнасцю, якая з’яўляецца яго характарыстыкай”. “У пэўным сэнсе – гэта як вяртанне “дамоў”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.