2013-10-14 14:57:57

Пра свабоду з Богам і без Яго паразважаюць у Берліне


RealAudioMP3 Бог – сябра свабоды ці яе самы вялікі вораг? Над гэтым пытаннем паразважаюць удзельнікі чарговага этапу ініцыятывы “Падворак язычнікаў”, які 26-28 лістапада пройдзе ў Берліне – горадзе ў якім дыскусіі аб адносінах паміж Богам і свабодай вядуцца на працягу стагоддзяў. Дастаткова ўзгадаць, што менавіта тут свае тэзісы выкладалі такія філосафы як Фіхтэ, Шлеермахер, Шэлінг і Ніцшэ. 14 кастрычніка з праграмай берлінскага “Падворку язычнікаў”, журналістаў пазнаёміў старшыня епіскапату Германіі арцыбіскуп Роберт Цоліч. Прэс-канферэнцыя прайшла ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы пры ўдзеле некаторых іншых немецкіх іерархаў, а таксама старшыні Папскай рады па культуры кардынале Джанфарнка Равазі.

У рамках “Падворку язычнікаў” вернікі і атэісты супольна пагавораць пра тое, ці Бог пагражае свабодзе ці не, якія адносіны існуюць паміж этыкай і верай у Бога, якія межы свабода мае ў медыцыне і мастацтве і іншыя тэмы.

“Гаворка ідзе пра тое, каб з увагай прааналізаваць, з культурнага пункту гледжання, канкрэтныя досведы свабоды з Богам і без Яго, перастаць апавядаць міфы адзін аб адным, супрацьстаяць абмежаванню свабоды на мараль і этыку. Гаворка ідзе пра тое, каб стаць свядомымі глыбіні і шырыні досведу свабоды, крэатыўнасці і стварэння, лепш разумець адзін аднаго, жэсты і рэалізацыю свабоды”, - сказаў арцыбіскуп Цоліч.








All the contents on this site are copyrighted ©.