2013-10-13 13:01:26

Францішак перад “Анёл Панскі”: памолімся, каб у свеце не было насілля


RealAudioMP3 Да малітвы, каб у свеце не было больш насілля, заклікаў Папа ў кароткай прамове перад малітвай “Анёл Панскі” ў нядзелю 13 кастрычніка 2013 г. на плошчы св. Пятра. Яна адбылася на заканчэнне Марыйнага дня, які ў Ватыкане адзначаўся ў рамках Года веры. “Дарагія браты і сёстры. Сёння ў Тарагоне, Іспанія, былі абвешчаны благаслаўлёнымі больш за пяцісот мучанікаў, якія загінулі за веру падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў трыццатых гадах мінулага стагоддзя. Мы дзякуем Пану за гэтых адважных Яго сведкаў, і праз іх заступніцтвам молімся, каб у свеце не было насілля.
Я дзякую ўсім вам, што у так шматлікай колькасці прыбылі з Рыма, з Італіі і са шматлікіх куткоў свету на гэтае свята веры, якое прысвечана Марыі, нашай Маці.

Я сардэчна вітаю групу пілігрымаў з Панамы, якія сустракаюцца сёння ў Рыме і даручаю іх апецы Маці Божай з Анцігуа, нябеснай апякункі гэта ўлюбленага народу.

Вітаю дзецей з Міжнароднага аркестра за мір”Маленькія сляды” і членаў Нацыянальную асацыяцыі інвалідаў і калекаў па працы. Вітаю маладых людзей Рыма, якія ў апошнія дні так шмат працавалі ў місіі “Езус у цэнтры”: заўсёды буддзце місіянерамі Евангелля, кожнага дня і ў любым месцы! Я з радасцю вітаю таксама вязняў з турмы італьянскага гораду Кастровілары”.

На заканчэнне Папа ўдзяліў усім сваё апостальскае благаславенне.








All the contents on this site are copyrighted ©.